
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча намесніка старшыні БелГПП Дзяніса Мялешкіна з Часовым Павераным у справах Рэспублікі Кот д'Івуар у Расійскай Федэрацыі Кофі Леонам Конанам.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы развіцця супрацоўніцтва кампаній Беларусі і Кот д'Івуара, магчымасці больш цеснага ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін для эфектыўнага прасоўвання бізнес-кантактаў, распаўсюджвання інфармацыі аб дзелавых і інвестыцыйных магчымасцях у Беларусі і Кот д'Івуары.