Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь Ібрагімам Салімам Аль-Мушаррахам.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы актывізацыі супрацоўніцтва беларускага і эмірацкага бізнесу, магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у сферах ІТ, развіцця «зялёнай» эканомікі, вытворчасці прадуктаў харчавання, навукі і тэхналогій, іншыя актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол выказаў зацікаўленасць бізнес-супольнасці ААЭ у партнёрстве з беларускімі прадпрыемствамі, а таксама гатоўнасць Пасольства садзейнічаць папулярызацыі беларускай прадукцыі на рынку ААЭ.