Сустрэча старшыні БелГПП М.Мятлікава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь С.Ярi
23 мая 2022 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саідам Ярi.

У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы пашырэння супрацоўніцтва беларускага і іранскага бізнесу, магчымасці арганізацыі візіту дэлегацыі дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь у Іран, правядзення мерапрыемстваў з удзелам бізнесу дзвюх краін у рамках чарговага пасяджэння Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва ў другім паўгоддзі 2022 года.

 

Наверх