Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскарам Бейсенбаевым.
У ходзе сустрэчы падведзены вынікі пасяджэння Беларуска-Казахстанскага дзелавога савета, якое адбылося ў Нур-Султане 8 чэрвеня, разгледжаны перспектыўныя напрамкі пашырэння супрацоўніцтва дзелавых колаў дзвюх краін, магчымасці ўдзелу прадпрыемстваў і арганізацый Казахстана ў выставах у Беларусі, у тым ліку ў фармаце нацыянальнай экспазіцыі, а таксама правядзення двухбаковага дзелавога мерапрыемства ў Менску. Старшыня БелГПП запрасіў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла і супрацоўнікаў дыпмісіі Казахстана прыняць удзел у мерапрыемствах БелГПП у рамках свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Магілёўскай вобласці і Дні гандлёвага саветніка, які сёлета пройдзе ў Брэсце.