
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуенам Ван Нгы.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы пашырэння кантактаў беларускага і в'етнамскага бізнесу, павелічэння тавараабароту, магчымасці арганізацыі мерапрыемстваў з удзелам дзелавых колаў дзвюх краін, у тым ліку пасяджэнняў Беларуска-В'етнамскага дзелавога савета, а таксама выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў. Старшыня БелГПП запрасіў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла і прадстаўнікоў дыпламатычнай місіі В'етнама прыняць удзел у аграпрамысловым форуме «Белагра».