Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ангола Жоао Карласам Азэведа Вентурай.
Падчас сустрэчы разгледжаны магчымыя накірункі пашырэння беларуска-ангольскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перспектывы прасоўвання беларускай прамысловай тэхнікі на рынак Анголы, пытанні ўзаемадзеяння БелГПП і Ганаровага косула дзеля садзейнічання наладжванню кантактаў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў, ход падрыхтоўкі экспазіцыі Made in Belarus на міэжнароднай выставе FILDA, якая пройдзе ў Луандзе 28 верасня – 2 кастрычніка.