Сустрэча старшыні БелГПП У.Улаховича з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана У.Бахшаліевым
15 верасня 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ульві Бахшаліевым.

У ходзе сустрэчы разгледжаны асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння беларускіх і азербайджанскіх дзелавых колаў, пытанні рэалізацыі сумесных праектаў у сферах сельскай гаспадаркі і энергетыкі, а таксама перспектывы ўдзелу беларускіх будаўнічых прадпрыемстваў у рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы BakuBuild, якая пройдзе ў кастрычніку 2021 года.

Фота
Наверх