Сустрэча старшыні БелГПП В.Улаховіча з генеральным дырэктарам кубінскай зоны асаблівага развіцця «Марыэль» А.Т.Ігарса Марцінес
21 лютага 2022 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з генеральным дырэктарам кубінскай зоны асаблівага развіцця «Марыэль» Анай Тэрэсай Ігарса Марцінес. У сустрэчы прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Хуан Вальдэс Фігероа і гандлёва-эканамічны дарадца Амбасады Кубы Марыё Леанідэс Марэна Агілера.

Бакі разгледзелі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін, магчымасці абмену візітамі бізнес-дэлегацый, правядзення супольных мерапрыемстваў, у тым ліку прэзентацыі зоны асаблівага развіцця «Марыэль» 24 лютага, падчас якой беларускія дзелавыя колы атрымаюць інфармацыю пра дзейнасць асаблівай зоны развіцця і перавагі, якія яна можа прапанаваць бізнесу краін ЕАЭС.

Зона асаблівага развіцця «Марыэль» створана ў 2013 годзе. Зараз яе рэзідэнтамі з'яўляюцца больш за 60 кампаній з 21 краіны. Прыярытэтнымі кірункамі дзейнасці зоны «Марыэль» з'яўляюцца электроніка, лагістыка, IT, фармацэўтыка, энергетыка, а таксама фінансавая і банкаўская галіны.
Фота
Наверх