Сустрэча старшыні БелГПП В.Улаховіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Манголіі Б.Баярсайханам
15 лістапада 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Манголіі ў Рэспубліцы Беларусь Батсухам Баярсайханам.

Падчас сустрэчы разгледжаны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння БелГПП і Пасольства Манголіі ў Беларусі, бягучы стан і магчымасці пашырэння дзелавых сувязей беларускіх і мангольскіх прадпрыемстваў у сферах машынабудавання, горназдабыўной прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчых тэхналогій, харчовай, тэкстыльнай прамысловасці, перспектывы правядзення мерапрыемстваў з удзелам бізнес- колаў дзвюх краін.

Фота
Наверх