Сустрэча старшыні БелГПП В.Улаховича з прадстаўнікамі Федэральнага саюза малога і сярэдняга бізнесу Германіі
23 верасня 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч правёў сустрэчу з кіраўніком структурнага падраздзялення па працы на міжнародных рынках Федэральнага саюза малога і сярэдняга бізнесу Германіі (BVMW) Рейнольд фон Унгерн-Штэрнберг і афіцыйным прадстаўніком BVMW ў Беларусі Ульф Шнайдер.

Падчас анлайн-сустрэчы разгледжаны перспектывы пашырэння кантактаў паміж беларускімі і нямецкімі прадпрыемствамі, актуальныя напрамкі ўзаемадзеяння БелГПП і BVMW для прасоўвання двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязяў, магчымасці правядзення сумесных мерапрыемстваў для бізнесу ў 2022 годзе.

Федэральны саюз малога і сярэдняга бізнесу Германіі – найбуйнейшае ў ФРГ і Еўропе незалежнае аб'яднанне, якое прадстаўляе інтарэсы малога і сярэдняга бізнесу ў адносінах з дзяржаўнымі органамі ўлады і буйнымі кампаніямі. Членамі арганізацыі з'яўляюцца 55 тысяч малых і сярэдніх прадпрыемстваў Германіі, у тым ліку ў высокатэхналагічных галінах эканомікі: аўтамабілебудаванне, прамысловае і бытавое прыборабудаванне, фармацэўтыка і інш.

Фота
Наверх