
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з прадстаўнікамі грамадска-палітычных колаў Італіі: членам Сената Італьянскай Рэспублікі, членам Камуністычнай партыі Італіі Эмануэле Дэсі, адказным сакратаром грамадскага аб'яднання «Камітэт салідарнасці з Беларуссю» Матэо Педжоа, каардынатарам грамадскага руху «Сацыялістычная Радзіма» Ігарам Камілі.
Уладзімір Улаховіч адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ва ўзаемавыгадным і даверным дыялогу з італьянскімі партнёрамі па самаму шырокаму спектру пытанняў. «Камітэт салідарнасці з Беларуссю, які ўзнік дзякуючы энтузіязму італьянскіх грамадзян, яшчэ раз сведчыць аб тым, наколькі трывалыя сувязі нашых краін. Італія заўсёды была і застаецца той краінай унутры ЕС, якая нас выдатна разумее», – падкрэсліў старшыня БелГПП.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы пашырэння супрацоўніцтва беларускага і італьянскага бізнесу, актывізацыі кантактаў паміж дзелавымі коламі, рэалізацыі сумесных праектаў, магчымасці ўдзелу прадпрыемстваў і арганізацый дзвюх краін у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Беларусі і Італіі, абмену візітамі бізнес-дэлегацый.