Сустрэча старшыні БелГПП В.Улаховича з прадстаўнікамі Пасольства В'етнама ў Беларусі
14 кастрычніка 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з гандлёвым саветнікам Пасольства Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуенам Ціен Фыонгам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Мінску.

Бакі абмяняліся актуальнай інфармацыяй аб выніках беларуска-в'етнамскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмеркавалі асноўныя кірункі ўзаемадзеяння БелГПП і Пасольства В'етнама па садзейнічанні развіццю кантактаў паміж дзелавымі коламі дзвюх краін.

Г-н Нгуен Ціен Фыонг прадставіў г-на Чынь Суан Хіеу, які змяніў яго на пасадзе гандлёвага саветніка Пасольства Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь.

Наверх