
6 чэрвеня 2023 года адбылася онлайн сустрэча генеральнага дырэктара Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Марыны Філонавай з прэзідэнтам Саюза "ГПП Рэспубліка Мардовія" Рынатам Раімавым і віцэ-прэзідэнтам Саюза "ГПП Удмурцкай Рэспублікі" Аляксеем Рыбаковым.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы беларуска-расійскага супрацоўніцтва з рэгіёнамі Прыволжскай федэральнай акругі. Марына Філонава правяла прэзентацыю эканамічнага патэнцыялу Гомельскай вобласці і дзейнасці Гомельскага аддзялення БелГПП. Падкрэсліўшы важнасць развіцця кантактаў, яна праінфармавала, што Аддзяленнем падпісана 17 Пагадненняў аб супрацоўніцтве з 11 рэгіёнамі Прыволжскай федэральнай акругі (з 14 рэгіёнаў). Выключэнне складаюць Мардовія, Ульянаўская вобласць і Пермскі край.
З улікам актыўнай выставачна-кірмашовай дзейнасці Гомельскага аддзялення БелГПП і Гандлёва-прамысловых палат Мардовіі і Удмуртыі бакі дамовіліся вызначыць напрамкі сумеснай работы, у тым ліку – арганізацыі калектыўных выставачных стэндаў. Таксама абмяркоўваліся патэнцыйныя магчымасці ўзаемадзеяння ў сферы прадпрымальніцтва і будаўнічай галіны.
Прэзідэнт Саюза "ГПП Рэспубліка Мардовія" Рынат Раімаў пацвердзіў намер падпісаць Пагадненне аб супрацоўніцтве з Гомельскім аддзяленнем БелГПП у рамках X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ва Уфе ў чэрвені 2023 года.