
31 ліпеня адбылася Беларуска-Пакістанская двухбаковая міжведамасная анлайн-сустрэча. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам намесніка Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніса Мароза і першага намесніка Міністра эканамічнага супрацоўніцтва Ісламскай Рэспублікі Пакістан Казіма Ніяза. Беларускую гандлёва-прамысловую палату на ёй прадставіў начальнік дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці Аляксандр Галавароў.
Асноўнай тэмай абмеркавання стала правядзенне ў трэцяй дэкадзе верасня бягучага года ў Ісламабадзе 7-га пасяджэння Беларуска-Пакістанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Удзельнікі абмеркавалі ход падрыхтоўкі пасяджэння, магчымыя пытанні ў парадак дня.
Бакі таксама закранулі тэмы арганізацыі краінавай выставы Пакістана ў Мінску і правядзення чарговага пасяджэння Беларуска-Пакістанскага дзелавога савета ў Пакістане да канца 2024 года.
Аляксандр Галавароў адзначыў гатоўнасць БелГПП выступіць суарганізатарам названых вышэй мерапрыемстваў.