Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін прыняў удзел у III Форуме «Практычныя аспекты рэалізацыі прэзумпцыі добрасумленнасці ў мытным праве дзяржаў - членаў ЕАЭС» у рамках XII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «30 гадоў Мытнай службе Незалежнай Беларусі: з вопытам мінулага да сінэргіі будучага».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Валіеў, старшыня Рэспубліканскага саюза удзельнікаў мытных адносін Вадзім Мацкевіч, начальнік Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь Сяргей Полудзень, старшыня Грамадскага савета пры Федэральнай мытнай службе Расійскай Федэрацыі Леанід Лозбенка, прадстаўнікі асацыяцый дзяржаў - членаў ЕАЭС.
У сваім выступе Дзяніс Мялешкін паведаміў аб створаным БелГПП Рэестры добрасумленных партнёраў, яго запатрабаванасці як з боку беларускага бізнэсу, так і з боку замежных кампаній.