Удзел старшыні БелГПП У.Улаховіча ў адкрыцці XXV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму і міжнароднай выстаўкі Energy Expo 2021
12 кастрычніка 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч прыняў удзел у адкрыцці XXV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму і міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (Energy Expo 2021).

У прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства старшыня БелГПП адзначыў, што Беларускі энергетычны і экалагічны форум стаў неад'емнай часткай штогадовай праграмы кангрэсных і выставачных мерапрыемстваў у Беларусі. «Форум не мае патрэбы ў дадатковым прадстаўленні, ён даўно заваяваў статус пляцоўкі, якая аб'ядноўвае прафесіяналаў з розных галін рэгулятараў, экспертаў, распрацоўшчыкаў. І заўсёды гэта давала канкрэтны вынік і эфект. Упэўнены, і ў бягучым годзе ў нас будуць значныя вынікі», адзначыў Уладзімір Улаховіч.

Паводле слоў старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, ва ўмовах агульнасусветнай эпідэміялагічнай абстаноўкі і пандэміі пытанні энергаэфектыўнасці і экалогіі становяцца прыярытэтнымі для ўсёй сусветнай супольнасці. У сувязі з гэтым правядзенне форуму з'яўляецца вельмі актуальным і значным для ўмацавання энергетычнай бяспекі, паляпшэння экалогіі і развіцця эканомікі краіны.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця форуму і выстаўкі прынялі ўдзел Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Валянцін Татарыцкі, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Баляслаў Пірштук, намеснік Міністра прамысловасці Андрэй Буйневіч.


Мерапрыемствы XXV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму праходзяць у Футбольным манежы. На міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (Energy Expo) прадстаўлены каля 130 навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак у галіне энергетыкі і рацыянальнага энергазберажэння, геалогіі, аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнай бяспекі.

Фота
Наверх