Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч выступіў падчас анлайн-форума па эканамічнаму і гандлёваму супрацоўніцтву ў рамках ЭКСПА «Кітай-Еўразія», якая праходзіць у Урумчы (КНР).
Форум быў прысвечаны пытанням паглыблення гандлёва-эканамічнага і дзелавога супрацоўніцтва краін Еўразіі з Кітаем у мэтах садзейнічання ўзаемавыгаднаму развіццю. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Аргкамітэту і Сакратарыяту ЭКСПА «Кітай-Еўразія», прадпрыемстваў і арганізацый краін – ганаровых гасцей выставы: Азербайджана, Беларусі, Пакістана.
У сваім выступленні Уладзімір Улаховіч адзначыў цесныя сяброўскія і партнёрскія адносіны Беларусі і Кітая, эфектыўнае узаемадзеянне па лініі гандлёва-прамысловых палат, падкрэсліў важнасць удзелу Беларусі ў ЭКСПА «Кітай-Еўразія», якая з'яўляецца адной з найбольш значымых і аутарытэтных міжнародных выстаў у Кітаі, а таксама прадставіў асноўныя накірункі дзейнасці кампаній – удзельніц беларускай экспазіцыі.
«Беларуская гандлёва-прамысловая палата як арганізатар экспазіціі дзякуе аргкамітэт выставы за магчымасць удзелу ў якасці ганаровага госця. Упэўнены, што ЭКСПА «Кітай-Еўразія» стане эфектыўнай пляцоўкай для прасоўвання новых ідэй і наладжвання бізнес-кантактаў, адкрое новыя магчымасці для ўмацавання гандлёва-эканамічнага, прамысловага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва», – адзначыў старшыня БелГПП.
У экспазіцыі Беларусі на ЭКСПА «Кітай-Еўразія» у анлайн-фармаце прымаюць удзел 70 кампаній, якія прадстаўляюць мясамалочную прадукцыю і прадукты харчавання з экалагічных рэгіёнаў, многафункцыянальную сельскагаспадарчую тэхніку, прамысловыя станкі і абсталяванне, іннавацыйную нафтахімічную прадукцыю, беларускі лён і вырабы з яго, прадукцыю дрэваапрацоўкі, унікальныя разработкі вядучых універсітэтаў краіны і Нацыянальнай акадэміі навук. Шырако прэзентована галіна паслуг: медыцына і фармацэўтыка, транспарт і лагістыка, спорт, турызм, адукацыя, фінансы.