
Унітарнае прадпрыемства "Магілёўскае аддзяленне БелГПП" 30 ліпеня 2024г. арганізавала вэбінар на тэму «Інкатэрмс» і яго ўплыў на заключэнне і выкананне знешнеэканамічнай здзелкі. Экспертыза колькасці, якасці і камплектнасці як інструмент абароны інтарэсаў пры выкананні знешнеэканамічных кантрактаў».
Лектарамі выступілі к.ю.н., начальнік Дэпартамента прававога забеспячэння і лічбавых тэхналогій БелГПП, арбітр, член Прэзідыума Міжнароднага арбітражнага суда пры БелГПП Віталь Уладзіміравіч Вабішчэвіч і намеснік генеральнага дырэктара па экспертызе і сертыфікацыі Магілёўскага аддзялення БелГПП Сяргей Юр'евіч Нікіфараў.
Слухачам былі асветлены пытанні аб прававой прыродзе і праблеме прымянення ІНКАТЭРМС, падрабязна праведзены аналіз і разабраны асноўныя памылкі пры выкарыстанні базісаў пастаўкі, дадзены рэкамендацыі. Таксама ў ходзе вебинара былі разгледжаны асноўныя асаблівасці і памылкі прыёму тавару, віды і прыклады экспертыз па прыёмцы тавару па колькасці і якасці.
Па пытаннях знешнеэканамічнай дзейнасці можаце звяртацца ў Дэпартамент прававога забеспячэння і лічбавых тэхналогій БелГПП: +375 17 2377719, vabischevich@cci.by.
Па пытаннях экспертызы колькасці, якасці і камплектнасці - аддзел ацэнкі, экспертызы і кансалтынгавых паслуг Магілёўскага аддзялення БелГПП: +375 222 778035 nikiforov@cci.by.