У «Вялікім камені» стартавала выстава кітайскіх тавараў і паслуг
3 верасня 2025 г.

Выстава кітайскіх тавараў і паслуг у «Вялікім камені» праводзіцца чацвёрты раз і працягнецца па 5 верасня.

Тэма выставы – «Навука і тэхніка». У Беларусь прыехалі больш за 120 вядучых кітайскіх прадпрыемстваў з розных правінцый, гарадоў і рэгіёнаў Кітая. Яны дэманструюць не толькі прадукцыю, але і перадавыя тэхналогіі.

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях пасольства КНР у Беларусі Ван Жуйцзюань, намеснік міністра прамысловасці Беларусі Дзяніс Бакей, намеснік старшыні Кітайскай федэрацыі машынабудаўнічай прамысловасці Чжан Вэньхун, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень», а таксама намеснік гандлёва-прамысловай палаты Алена Маліноўская.

Алена Маліноўская канстатавала, што беларускі бізнес праявіў значную цікавасць да выстаўкі як з пункту гледжання магчымасцей выкарыстання пляцоўкі індустрыяльнага парку для стварэння сумесных прадпрыемстваў, так і для развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў цэлым.

– Прадстаўленыя напрамкі – менавіта тыя сферы, у якіх беларуская эканоміка можа быць дапоўнена. Гэта высокія тэхналогіі, лагістыка, сілавое абсталяванне. "Вялікі камень" – пункт прыцягнення для бізнесу, – заявіла намеснік старшыні БелГПП.

Як адзначыў у гутарцы з журналістамі першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ «Кампанія па развіццю індустрыяльнага парку» Кірыл Карацееў, кампаніі прадстаўляюць правінцыі Кітая, з якімі ўстаноўлены пабрацімскія адносіны. Супрацоўніцтва з імі актыўна развіваецца.

– Галоўная мэта – зрабіць Кітай, вытворцаў Кітая бліжэй за Беларусь, каб не толькі мы наведвалі розныя кітайскія выставы, але і Кітай змог тут прадставіць свае тавары і паслугі, абсталяванне, адпаведна, каб прасцей беларускаму бізнесу было ўсталяваць кантакты. Усе экспаненты – больш за 120 кампаній – прайшлі адбор. З імі можна весці справы, заключаць кантракты, – сказаў Кірыл Карацееў.

Паводле яго слоў, пры арганізацыі выставы акцэнт зроблены на прадукцыі, якая дапаможа краіне, прадпрыемствам правесці тэхпераўзбраенне. «Таму профіль адпаведны: машынабудаванне, навука, тэхналогіі», – звярнуў увагу ён, дадаўшы, што фармат сябе апраўдаў, запатрабаваны. У перспектыве разглядаецца магчымасць стварэння дадатковых выставачных пляцовак на вольным паветры.


Падрабязнасці - Масштабная выставка китайских товаров и услуг открылась в индустриальном парке "Великий камень"

Фота
Наверх