
Віцебскае аддзяленне БелГПП прыняло ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці 2021", якая праходзіць у Беларусі з 14 снежня па 14 студзеня. 28 снежня 2021 г. адбылося навагодняе свята для выхаванцаў ДУА "Дзіцячы Дом г. Віцебска", на якім генеральны дырэктар Віцебскага аддзяленні Наталля Вараб'ёва ўручыла сертыфікат на набыццё мэблі, адзення і абутку і павіншавала дзяцей з надыходзячым Новым годам і Калядамі.