Візіт дэлегацыі дзелавых колаў Самарскай вобласці ў Віцебскую вобласць
14 кастрычніка 2021 г

У рамках бізнес-місіі дэлегацыі Самарскай вобласці ў Рэспубліку Беларусь Віцебскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Самарскай вобласці» арганізавана наведванне ўдзельнікамі дэлегацыі Віцебскай вобласці.

Падчас візіту прадстаўнікі расійскіх кампаній ТАА «АвтоГазТранс», ТАА «Кампанія «Тэрмасістэмы», ТАА «Аграпрамысловы парк «Самара», Асацыяцыя сялянскіх гаспадарак па Самарскай вобласці наведалі СЭЗ «Віцебск», ЗУП «ЧэсБел», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», СФГ «Вармас», дзе азнаёміліся з прамысловым патэнцыялам прадпрыемстваў, абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і магчымасці ўзаемадзеяння.

Наверх