
Генеральны дырэктар Віцебскага аддзялення БелГПП Наталля Вараб'ёва прыняла ўдзел у рабочай сустрэчы кіраўніцтва Віцебскай вобласці з кіраўніцтвам Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь.
Бакі абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва, планы і прапановы па развіццю далейшага ўзаемадзеяння, накіраванага на прамысловую кааперацыю ў сельскай гаспадарцы і лёгкай прамысловасці, распрацоўку сумесных праектаў у сферы адукацыі і турызму. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі сустрэчы надалі пашырэнню міжрэгіянальных сувязей.
У выпадку зацікаўленасці ў наладжванні супрацоўніцтва з прадпрыемствамі і арганізацыямі Рэспублікі Узбекістан просім звяртацца ў аддзел знешнеэканамічнай дзейнасці Віцебскага аддзялення БелГПП па тэл. +375 212 67 00 97.