Візіт у Краснадарскі край (РФ)
28 студзеня 2023 г

З 24 па 28 студзеня 2023 г. адбыўся візіт дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў у Краснадарскі край.

Бізнес-місія праводзілася Гомельскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры садзейнічанні Саюза "Гандлёва-прамысловая палата Краснадарскага краю", Цэнтра каардынацыі падтрымкі экспартна-арыентаваных суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Краснадарскага края ў рамках расійскага нацыянальнага праекта "Міжнародная кааперацыя і экспарт".

У візіце прынялі ўдзел 5 арганізацый Рэспублікі Беларусь:

ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», ААТ «Чырвоны харчавік», ЗАТ «Юніфуд», ТАА «Фрутрэал».

Для членаў дэлегацыі быў арганізаваны круглы стол "Запатрабаванасць тавараў Краснадарскага краю ў Рэспубліцы Беларусь: тэндэнцыі і бар'еры" з удзелам краявых органаў выканаўчай улады і структур падтрымкі бізнесу.

За 3 дні работы ў Краснадарскім краі дэлегацыя наведала 9 прадпрыемстваў - пастаўшчыкоў сельскагаспадарчай прадукцыі (агародніны, садавіны), маслатлушчавай прадукцыі, упакоўкі, абсталявання для далейшай перапрацоўкі і вытворчасці харчовай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь. Адбылося звыш 70 сустрэч і перамоваў. Дасягнуты папярэднія дамоўленасці.
Фота
Наверх