Сустрэча старшыні БелГПП М.Мятлікава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана Т.Жаксылыкавым
31 ліпеня 2024 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Цімурам Жаксылыкавым.

У ходзе сустрэчы Міхаіл Мятлікаў падрабязна прадставіў напрамкі дзейнасці БелГПП як буйнейшага бізнес-саюза краіны па падтрымцы экспартна арыентаваных прадпрыемстваў, у тым ліку аб арганізацыі знешнеэканамічных мерапрыемстваў – абмену візітамі, правядзення дзелавых форумаў, удзелу ў выставах, уключаючы міжнародныя выставачныя праекты ў Казахстане (у Алматы. і Астане), а таксама расказаў аб узаемадзеянні з замежнымі партнёрамі і рабоце дзелавых саветаў.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у сваю чаргу адзначыў шэраг магчымых напрамкаў сумеснай работы з БелГПП, накіраванай на прасоўванне кантактаў беларускага і казахстанскага бізнесу, актывізацыю ўзаемадзеяння паміж дзелавымі супольнасцямі дзвюх краін.

Бакі абмеркавалі перспектывы паглыблення ўзаемадзеяння па арганізацыі двухбаковых бізнес-мерапрыемстваў, у тым ліку ў рамках Дзелавога савета пры БелГПП і Знешнегандлёвай палаце Казахстана і на рэгіянальным узроўні, магчымасці абмену візітамі дэлегацый для ўдзелу ў розных мерапрыемствах знешнеэканамічнага характару, знаёмства з эканамічным патэнцыялам дзвюх краін. сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Казахстана з прадстаўнікамі беларускіх кампаній і арганізацый.

Старшыня БелГПП запрасіў дзелавыя колы Казахстана прымаць удзел у выставах у Беларусі, а таксама разгледзець магчымасць правядзення нацыянальнай экспазіцыі.

Фота
Наверх