Сустрэча старшыні БелГПП М.Мятлікава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Тайланда С.Вонгсінсаватам
14 чэрвеня 2023 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Тайланд у Расійскай Федэрацыі і ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Сасіватам Вонгсінсаватам. У сустрэчы прыняў удзел Ганаровы консул Каралеўства Тайланд у Рэспубліцы Беларусь Іван Чура.

У ходзе сустрэчы разгледжаны магчымасці інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмену візітамі пад эгідай гандлёва-эканамічных палат дзвюх краін, пытанні зняцця бар'ераў у гандлі і інвестыцыйнай дзейнасці, садзейнічання малому і сярэдняму бізнесу ў доступе на рынкі Беларусі і Тайланда.

М.Мятлікаў і С.Вонгсінсават дамовіліся аб развіцці супрацоўніцтва паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Пасольствам Каралеўства Тайланд у мэтах садзейнічання актывізацыі кантактаў дзелавых колаў.

Старшыня БелГПП запрасіў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла прыняць удзел у мерапрыемствах для прадстаўнікоў дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі, у рамках свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).

Фота
Наверх