Сустрэча старшыні БелГПП М.Мятлікава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ПАР М.Макетука
7 сакавіка 2023 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліке Беларусь па сумяшчальніцтву Мзувукіле Джэфам Макетука.

Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння беларуска-паўднёваафрыканскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловай вытворчасці, пытанні ўзаемадзеяння БелГПП і Пасольства ПАР па садзейнічанні усталяванню кантактаў паміж дзелавымі коламі, магчымасці правядзення двухбаковых бізнес-мерапрыемстваў.

Фота
Відэа