Сустрэча прадстаўнікоў БелГПП з намеснікам дырэктара Цэнтра «Кыргыз Экспарт»
10 чэрвеня 2024 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча начальніка дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці БелГПП Аляксандра Галаварова і дырэктара выставачнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП Наталлі Кураш з намеснікам дырэктара Цэнтра па развіццю і прасоўванню экспарту «Кыргыз Экспарт» пры Міністэрстве эканомікі і камерцыі Кыргызскай Рэспублікі Цілекам Жумаліевым.

Бакі абмяняліся вопытам правядзення выставачных мерапрыемстваў, у тым ліку арганізацыі экспазіцый за мяжой з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, абмеркавалі магчымасці развіцця ўзаемадзеяння ў галіне выставачна-кірмашовай дзейнасці, уключаючы падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БелГПП і Цэнтрам «Кыргыз Экспарт».

Фота
Наверх