
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча начальніка дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці Аляксандра Галаварова з дэлегацыяй Федэрацыі замежных інвестыцый Кітайскай інвестыцыйнай асацыяцыі. Дэлегацыю ўзначаліў дырэктар міжнароднага дэпартамента Федэрацыі Ван Пэн, у склад увайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі шэрагу кітайскіх кампаній, зацікаўленых у пошуку партнёраў для вядзення бізнесу з Беларуссю.
У ходзе сустрэчы разгледжаны магчымасці паглыблення супрацоўніцтва паміж беларускімі і кітайскімі прадпрыемствамі ў галіне гандлю і сумеснай вытворчасці, пытанні ўзаемадзеяння ў мэтах прасоўвання цыфравізацыі прамысловасці, інвестыцыйнай дзейнасці, будаўніцтва.