
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце прайшла рабочая сустрэча старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава і дырэктара гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Мардовія Расійскай Федэрацыі Рыната Раімава.
Кіраўнікі палат абмеркавалі планы сумеснай працы, разгледзелі вынікі нядаўняга візіту дэлегацыі мардоўскіх дзелавых колаў у Мінск і бізнес-сустрэчы «Беларусь – Мардовія: магчымасці супрацоўніцтва».
У ходзе размовы было адзначана, што паміж БелГПП і ГПП Рэспублікі Мардовія на пастаяннай аснове наладжаны інфармацыйны абмен аб выставачна-кірмашовых праектах і іншых кангрэсных мерапрыемствах.
Бакі прапанавалі наведаць выставачныя павільёны адзін аднаго на маючай адбыцца ў лістападзе на пляцоўцы ВДНГ у Маскве Міжнароднай выставе-форуме «Расія».
Дзелавыя і партнёрскія адносіны замацаваны паміж БелГПП і ГПП Рэспублікі Мардовія ў снежні 1999 года падпісаным бакамі пагадненнем аб супрацоўніцтве. Аналагічныя пагадненні заключаны таксама ГПП Рэспублікі Мардовія з пяццю абласнымі аддзяленнямі БелГПП, апошняе з якіх было падпісана летам гэтага года з Гомельскім рэгіёнам.