Сустрэча з кіраўніцтвам Кітайскай асацыяцыі па развіццю прадпрыемстваў за мяжой
30 чэрвеня 2023 г

Начальнік дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Галавароў правёў перагаворы з дэлегацыяй Кітайскай асацыяцыі па развіццю прадпрыемстваў за мяжой.

Кіраўнік Асацыяцыі Хэ Чжэньвуэй прадставіў асноўныя напрамкі яе работы, планы па развіццю супрацоўніцтва з беларускім бокам. Разгледжаны магчымасці ўзаемадзеяння Асацыяцыі і БелГПП, у тым ліку пытанні сумеснай арганізацыі і ўдзелу ў выставачна-кірмашовых мерапрыемствах у Беларусі і КНР, абмену візітамі дэлегацый дзелавых колаў, інфармацыйнага абмену.

Фота
Наверх