
Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін сустрэўся з кіраўніцтвам кампаніі IntelliSense Technologies (Pty) Ltd. (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка).
Падчас сустрэчы Д.Мялешкін прадставіў увазе бізнесменаў з ПАР магчымасці Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў галіне развіцця партнёрства беларускіх прадпрыемстваў з замежнымі дзелавымі коламі, у прыватнасці – на Афрыканскім кантыненце.
Прадстаўнікі IntelliSense Technologies (Pty) Ltd. выказалі зацікаўленасць у інвестыцыйным супрацоўніцтве і развіцці гандлёвых адносін з беларускімі прадпрыемствамі па шырокім спектры напрамкаў, у тым ліку ў горназдабыўной прамысловасці, будаўніцтве, ІТ, лагістыцы, сферы адукацыі і іншых. Кампанія разглядае магчымасць адкрыцця свайго прадстаўніцтва ў Беларусі з наступным уступленнем у склад членаў БелГПП для выкарыстання яе інструментаў падтрымкі знешнеэканамічнай дзейнасці і прасоўвання бізнес-кантактаў.