
У апошнія выхадныя адыходзячага лета на базе санаторыя «Азёрны» ў Гродзенскай вобласці адбылася XVI спартакіяда работнікаў арганізацый Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, у якой прынялі ўдзел 117 супрацоўнікаў з 8 арганізацый сістэмы БелГПП.
Па традыцыі спартакіяда праводзілася ў камандным заліку па 8 відах спорту: настольны тэніс, бадмінтон, дартс, кідкі па баскетбольным кольцы, боўлінг, шахматы, шашкі, гіганцкі валейбол.
У выніку ўпартай барацьбы пераможцам у агульнакамандным заліку стала Магілёўскае аддзяленне БелГПП. Другое месца заняла каманда Гомельскага аддзялення БелГПП, на трэцім месцы - каманда Мінскага аддзялення БелГПП.
Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам спартакіяды, а асабліва яе арганізатарам за зарад бадзёрасці і добрага настрою!