
10 красавіка 2023 года ў Гомельскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылося пасяджэнне рабочай групы па развіццю дзелавога турызму Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызму пры Гомельскім аблвыканкаме.
У пасяджэнні прынялі ўдзел генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення БелГПП Марына Філонава, загадчык сектара турызму УСіТ Гомельскага аблвыканкама Ігар Назарчук, першы сакратар Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, кіраўнік "Рускага дома" ў Гомелі Наталля Аўралёва, дырэктар прыватнай установы "Тэрыторыя развіцця" Ірына Багданец, намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях ДІКУ "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" Аксана Торапава, намеснік старшыні Кармянскага РВК Наталля Сідарава, начальнік аддзела спорту і турызму Мазырскага райвыканкама Галіна Касцяшкіна, дырэктар ІПК ДДТУ ім. П.А. Сухога Юрый Калеснік і інш.
Заслухана справаздача кіраўніка рабочай групай аб выкананні ў першым квартале 2023 года "Дарожнай карты на 2023 год па развіццю дзелавога турызму". Удзельнікі пасяджэння падзяліліся інфармацыяй аб праведзенай рабоце ў рамках сумеснага плана мерапрыемстваў па развіццю турыстычнага патэнцыялу рэгіёнаў Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь, аб распрацоўцы турыстычнага маршруту "Масква-Бранск-Гомель-Калінкавічы", аб маючым адбыцца ў рамках Міжнароднай выстаўкі "Вясна ў Гомелі» рэкламна-інфармацыйным туры па Гомельскай вобласці для расійскіх турыстычных агенцтваў.
З мэтай развіцця турыстычнай галіны рэгіёну прапанавана правесці ў рамках Міжнароднай выставы "Вясна ў Гомелі" дыскусійную пляцоўку "Час турызму - вывучаем вопыт, будуем перспектывы" і прадставіць для абмеркавання наступныя тэмы: "Развіццё турызму - даніна модзе або эканамічная патрэбнасць?", "Дзелавы турызм. Новы напрамак ці новыя магчымасці?», «Падзейны турызм буйным планам», «Прамысловы і адукацыйны турызм: ставім пытанні, шукаем адказы», «Агратурызм». Ад рамёстваў і рамеснікаў да рамеснага турызму.».
Акрамя таго, была агучана інфармацыя аб рэалізацыі праекта "Дарогамі Кацярыны" і прапанаваны новыя фарматы ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі рабочай групы.