Паседжанне Савета дзелавога супрацоўніцтва ў рамках VIII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі
30 чэрвеня 2021 г

У рамках VIII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбылося паседжанне Савета дзелавога супрацоўніцтва, арганізаванае Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Гандлёва-прамысловай палатай Расійскай Федэрацыі ва ўзаемадзеянні з Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Саветам Федэрацыі Федэральнага Сходу РФ. Мерапрыемства прайшло ў рэжыме відэаканферэнцсувязі на пляцоўках БелГПП і ГПП РФ.

У паседжанні ўзялі ўдзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, прэзідэнт ГПП РФ Сяргей Катырын, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы Федэральнага Сходу РФ Іван Абрамаў, кіраўнікі рэгіянальных гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Расіі, больш за 120 прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін.

Тэма паседжання – «Эканоміка Саюзнай дзяржавы. Урокі пандэміі і перспектывы развіцця інтэграцыі». Удзельнікі абмеркавалі развіццё механізмаў межпалатскай супрацы, бягучы стан і перспектывы далейшага паглыблення кааперацыі на ўзроўні рэгіёнаў, уплыў пандэміі на двухбаковае ўзаемадзеянне, паспяховыя супольныя праекты, пытанні забеспячэння раўнапраўнага доступу расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў на рынкі дзвюх краін, а таксама іншыя пытанні сістэмнага характару, што ўзнікаюць пры ўзаемным гандлі і экспарце прадукцыі ў трэція краіны.

Як адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец, паседжанні Савета дзелавога супрацоўніцтва сталі добрай традыцыяй і важнай часткай Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. «Гэта сапраўды эфектыўная пляцоўка для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковай супрацы, перадусім у гандлёва-эканамічнай, прамысловай, інвестыцыйнай сферах», – падкрэсліла яна.  

«На этапе посткавіднага аднаўлення і дзяржава, і бізнес развязваюць складаныя заданні, каб выйсці на траекторыю ўстойлівага ўзросту, эфектыўна і паслядоўна развіваць свае канкурэнтныя перавагі, мацаваць інвестыцыйны патэнцыял. У развязку гэтых заданняў для суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі важную ролю грае фактар інтэграцыі, напрацаваныя сувязі паміж асобнымі рэгіёнамі нашых краін», – адзначыла Таццяна Рунец.

Старшыня БелГПП падкрэсліў, што нягледзячы на тое, што пандэмія паўплывала на двухбаковае гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, бізнес зацікаўлены выбудоўваць пэўныя праекты, працаваць дзейсна, нягледзячы на ўсе абмежаванні. Апроч таго, ёсць шырокія магчымасці для супрацы на рэгіянальным роўні. «Поспехі інтэграцыі Беларусі і Расіі будуць залежаць ад маштабаў рэалізацыі супольных праектаў паміж нашымі краінамі, паглыблення кааперацыі паміж суб'ектамі гаспадарання. Менавіта гэтыя кірункі могуць стаць грунтам для далейшай супрацы ў рамках Саюзнай дзяржавы», – адзначыў Уладзімір Улаховіч.

На пляцоўцы паседжанні падпісаны пагадненне пра стварэнне Сумеснага Беларуска-Расійскаго дзелавого савета, а таксама пагадненні аб супрацоўніцтве і кантракты на пастаўкі прадукцыі паміж беларускімі і расійскімі прадпрыемствамі хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, будаўнічай галіны на суму звыш 70 млн даляраў ЗША.

Фота
Наверх