Атрыманне карнета АТА
Для атрымання карнета АТА заўнік звяртаецца ў асацыяцыю, якая яго выдае, і прадстаўляе наступныя дакументы:
- суправаджальнае пісьмо нна імя выдаючай асацыяцыі з просьбай выдаць карнет АТА за подпісам кіраўніка (індывідуальнага прадпрымальніка) або ўпаўнаважанай ім асобы;
- агульны спіс тавараў у тым выглядзе, у якім яны будуць пазначаны ў карнеце АТА, на рускай і англійскай / іншай (па ўказанні спецыяліста выдаючай асацыяцыі) мовах.
Кожная старонка агульнага спіса тавараў завяраецца пячаткай (пры яе наяўнасці) і падпісваецца кіраўніком (індывідуальным прадпрымальнікам) або ўпаўнаважанай ім асобай.
Агульны спіс тавараў з’яўляецца дадаткам да суправаджальнага пісьма;
- заява-гарантыя гіперспасылка на дакумент са старонкі другога ўзроўню «Атрыманне карнета АТА) за подпісам кіраўніка (індывідуальнага прадпрымальніка) або ўпаўнаважанай ім асобы і прадстаўніка трымальніка карнета АТА;
- паведамленне – заява (гіперспасылка на дакумент са старонкі другога ўзроўню «Атрыманне карнета АТА) толькі ў электронным выглядзе;
- даверанасць (гіперспасылка на дакумент са старонкі другога ўзроўню «Атрыманне карнета АТА), выдадзеная заяўнікам свайму прадстаўніку (пры неабходнасці);
-
копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка), якая завяраецца пячаткай (пры яе наяўнасці) і падпісваецца кіраўніком (індывідуальным прадпрымальнікам) або ўпаўнаважанай ім асобай (пры першым звароце заяўніка, які не з’яўляецца членам БелГПП);
-
копіі дакументаў, на падставе якіх увозіцца (вывозіцца) тавар (кантракт, запрашэнне на выстаўку і да т.п.). Кожная старонка завяраецца пячаткай (пры яе наяўнасці) і падпісваецца кіраўніком (індывідуальным прадпрымальнікам) або ўпаўнаважанай ім асобай;
-
копіі дакументаў, якія пацвярджаюць дакладную камерцыйную вартасць тавару (без ПДВ): накладныя, рахункі, прайс-лісты, інвойсы, іншыя дакументы, што вызначаюць або пацвярджаюць камерцыйную вартасць тавараў. Кожная старонка завяраецца пячаткай (пры яе наяўнасці) і падпісваецца кіраўніком (індывідуальным прадпрымальнікам) або ўпаўнаважанай ім асобай;
-
копія плацежнага даручэння аб аплаце паслугі па афармленні і выдачы карнета АТА.