У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася Беларуска-Калужская бізнес-сустрэча, на якой абмяркоўваліся актуальныя пытанні і перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.
Падчас пленарнай часткі мерапрыемства выступілі старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў, губернатар Калужскай вобласці Уладзіслаў Шапша, Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Руслан Пархамовіч, прэзідэнт Саюза «Гандлёва-прамысловая палата Калужскай вобласці» Віялета Камісарава.
Старшыня БелГПП адзначыў, што супрацоўніцтва Беларусі і Калужскай вобласці мае станоўчую дынаміку: тавараабарот ужо складае амаль 700 млн долараў, стаіць задача павысіць яго да аднаго мільярда. «Мы супрацоўнічаем не толькі у сферы паслуг, але і пастаўляем адзін аднаму шырокі спектр тавараў. У Калужскай вобласці вялікая колькасць магазінаў беларускай прадукцыі, шэраг нашых прадпрыемстваў маюць свае гандлёвыя дамы, ужо сёння вядзецца супрацоўніцтва па цэлым шэрагу напрамкаў. У сценах БелГПП праходзіць вялікая сустрэча бізнесу, і я думаю, што перамовы, якія адбудуцца, у перспектыве паслужаць падпісанню новых пагадненняў, кантрактаў у скарбонку нашага тавараабароту», – сказаў Міхаіл Мятлікаў.
Прэзідэнт Саюза «ГПП Калужскай вобласці» Віялета Камісарава падкрэсліла, што у Мінск на сустрэчу з беларускім бізнесам прыбыла буйная і прадстаўнічая дэлегацыя дзелавых колаў расійскага рэгіёну. Кожнае прадпрыемства сфармулявала сваю прапанову беларускаму рынку – тэхналогіі, тавары, закупкі прадукцыі, на падставе якіх беларускім бокам былі запрошаныя тыя кампаніі, якія зацікаўлены у канкрэтных выніках, партнёрстве. «Мяркуючы па тым, што на перамовы запісалася значна большая колькасць кампаній, чым уваходзяць у склад калужскай дэлегацыі, можна гаварыць, што цікавасць да супрацоўніцтва ёсць і у беларускага боку, а значыць, перамовы будуць прадуктыўныя», – адзначыла кіраўнік ГПП Калужскай вобласці.
Пасля заканчэння пленарнай часткі прадстаўнікі 17 калужскіх кампаній і больш за 50 беларускіх бізнесменаў абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва па такіх напрамках, як вытворчасць цеплавых помпаў, электратэхнічнай прадукцыі, прамысловай вагавой тэхнікі, вырабаў з пластмас, будаўнічага абсталявання і матэрыялаў, мэблі для дома і офіса, а таксама пастаўка і абслугоўванне дарожна-камунальнай тэхнікі, будаўнічыя работы, праектаванне металаканструкцый, вырошчванне кветкавых і агароднінных культур, турызм і іншыя.
У рамках візіту у Беларусь дэлегацыя Калужскай вобласці таксама наведае Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», шэраг прадпрыемстваў, адкрыццё выставы «Металаапрацоўка». Адбудуцца сустрэчы ва ўрадзе Беларусі, Брэсцкім аблвыканкаме.