
Бізнес-форум Чэлябінскай вобласці Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь прайшоў на пляцоўцы цэнтра «Мой бізнес» Чэлябінска. Мерапрыемства арганізавана ў рамках дзелавой праграмы Рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Чэлябінскай вобласці, 15-е пасяджэнне якой адбылося 11 кастрычніка з удзелам членаў беларускай дэлегацыі дзелавых колаў, а таксама візіту ў Чэлябінск Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі.
Форум адкрылі намеснік Губернатара Чэлябінскай вобласці Іван Куцаўляк, Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Аляксей Багданаў, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, дырэктар Агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва Чэлябінскай вобласці Валерый Дзенісенка.
У сваіх выступленнях спікеры адзначылі канструктыўны характар дзелавога ўзаемадзеяння Беларусі з Чэлябінскай вобласцю, станоўчую дынаміку развіцця тавараабароту, абазначылі перспектыўныя сферы для пашырэння ўзаемадзеяння. Кіраўнікі бізнес-асацыяцый пацвердзілі гатоўнасць аказваць усебаковую падтрымку кампаніям, зацікаўленым ва ўстанаўленні партнёрскіх сувязей.
Удзельнікі форуму – прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі і Чэлябінскай вобласці Расіі – абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Прадстаўлены магчымасці развіцця бізнесу з выкарыстаннем механізма біржавых таргоў, прэферэнцыі, прапанаваныя расійскім кампаніям на тэрыторыі беларускіх свабодных эканамічных зон, перспектыўныя сумесныя праекты бакоў.
У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў, у ліку якіх пратакол 15-га пасяджэння Рабочай групы па супрацоўніцтве Чэлябінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь, пагадненні і кантракты на пастаўку ў адрас чалябінскіх партнёраў тэхнікі ААТ «МТЗ», ААТ «Амкадор», а таксама ліфтавага абсталявання вытворчасці ААТ «Магілёўліфтмаш».
Пасля завяршэння пленарнай часткі кіраўнікі і прадстаўнікі беларускіх і расійскіх кампаній правялі В2В-перагаворы аб развіцці ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў.