У Ісламабадзе прайшоў Пакістана-Беларускі бізнес-форум, арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам гандлю Ісламскай Рэспублікі Пакістан, Упраўленнем па развіццю гандлю і Федэрацыяй гандлёва-прамысловых палат Пакістана напярэдадні візіту ў Пакістан прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Да пачатку цырымоніі адкрыцця форуму адбыліся В2В-перамовы паміж прадстаўнікамі каля 130 беларускіх і пакістанскіх кампаній, якія абмеркавалі магчымыя праекты партнёрства ў сферах машынабудавання, харчовай, хімічнай прамысловасці, лагістыкі і многіх іншых сферах.
Міністр энергетыкі Беларусі Аляксей Кушнярэнка правёў сустрэчы і перагаворы з Міністрам гандлю Ісламскай Рэспублікі Пакістан Джам Камала Ханам і выканаўчым дырэктарам Упраўлення па развіццю гандлю Пакістана Мухамадам Зубайрам Матывала. У сустрэчах прынялі ўдзел старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў і старшыня офіса Федэрацыі ГПП Пакістана ў Ісламабадзе Карым Азіз Малік. У ходзе перагавораў разгледжаны агульныя пытанні развіцця беларуска-пакістанскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, правядзення двухбаковых дзелавых мерапрыемстваў для ўстанаўлення і паглыблення бізнес-кантактаў, перспектывы ўдзелу прадпрыемстваў дзвюх краін у буйных міжнародных выставачных праектах у Беларусі і Пакістане, а таксама рэалізацыя дарожнай карты, якая з'яўляецца асновай для далейшага ўзаемадзеяння.
Пасля заканчэння сустрэчы яе ўдзельніки афіцыйна адкрылі Пакістана-Беларускі бізнес-форум. Спікеры прадставілі гандлёва-эканамічныя, экспартныя і гандлёвыя магчымасці дзвюх дзяржаў, адзначылі гатоўнасць бакоў да актывізацыі партнёрскіх адносін і супрацоўніцтва, адкрыцця новых гарызонтаў для ўмацавання гандлёвых сувязей, абмену вопытам і тэхналогіі паміж дзвюма краінамі.
У прыватнасці, кіраўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прэзентаваў патэнцыял прадпрыемстваў – удзельніц дэлегацыі, а таксама ў цэлым беларускіх экспарцёраў – членаў БелГПП, якія прадстаўляюць практычна ўсе сегменты эканомікі: ад цяжкага машынабудавання да юрыдычнага кансультавання і лагістыкі.
«Беларусь – дзяржава з магутнай прамысловасцю і развітой сельскай гаспадаркай, якая валодае шырокім транспартна-лагістычным патэнцыялам і забяспечвае пастаянны рост дабрабыту насельніцтва. І нам ёсць што прапанаваць пакістанскім партнёрам. БелГПП бачыць сваёй галоўнай задачай максімальна садзейнічаць выбудоўванню і развіццю ўзаемавыгаднага дзелавога супрацоўніцтва паміж беларускімі і замежнымі, у тым ліку пакістанскімі, кампаніямі. Разлічваем, што дамоўленасці, якія будуць дасягнуты на сённяшнім форуме, пашыраць ужо існуючыя бізнес-сувязі і закладуць трывалы фундамент пад будучыя эканамічныя праекты», – рэзюмаваў Міхаіл Мятлікаў.
Увазе ўдзельнікаў бізнес-форуму таксама прадстаўлены экспертныя выступленні аб інвестыцыйных магчымасцях у Пакістане, практычныя рашэнні па дастаўцы грузаў пры рэалізацыі гандлёвага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Пакістанам, магчымасці выкарыстання біржавых механізмаў кампаніямі дзвюх краін для ўзаемнага гандлю.
У рамках форуму падпісана восем дакументаў – пагадненні аб супрацоўніцтве, мемарандумы аб намерах, дыстрыбутарскія пагадненні і кантракты паміж беларускімі і пакістанскімі партнёрамі ў сферах машынабудавання, вытворчасці медыцынскіх прэпаратаў, металургіі, транспартна-лагістычных паслуг.
Пасля завяршэння прадстаўнікі дзелавой супольнасці працягнулі В2В-перамовы.