Бізнес-місія Беларусі у Астраханскую вобласць
31 мая 2023 г

З 29 па 31 мая Гродзенскім аддзяленнем БелГПП сумесна з Астраханскім фондам падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва арганізавана рэверсная бізнес-місія з Рэспублікі Беларусь у Астраханскую вобласць Расійскай Федэрацыі.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі ДУ «Адміністрацыя СЭЗ «Гроднаінвест», ТАА «Фрутрэал», ТАА «Еўраторг», ТАА «Белае Мора», ТАА «Аніксторг», УП «Стальная Энергія» і Навагрудскага лясгаса.

У ходзе візіту адбылося дзелавое мерапрыемства, у рамках якога праведзены прэзентацыі эканамічнага, інвестыцыйнага, турыстычнага патэнцыялу Гродзенскай і Астраханскай абласцей. Арганізаваны дзелавыя перагаворы ў b2b-фармаце з удзелам больш як 20 прадстаўнікоў бізнесу Беларусі і Астраханскай вобласці.

У перыяд знаходжання ў Астраханскай вобласці беларуская дэлегацыя наведала шэраг прадпрыемстваў расійскага рэгіёну: ТАА «АРК Бялуга», ТАА «Некст», ТАА «Сівы Каспій», ТАА «ПКФ Беркут» і КФХ ІП Ануфрыева А.А.

У рамках візіту адбылося падпісанне кантракта на пастаўку рыбнай прадукцыі ў Беларусь. Акрамя таго, дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб пастаўках на беларускі рынак садавінагароднінай прадукцыі (у тым ліку ранняй бульбы), а таксама помпавага абсталявання вытворчасці ТАА «Сармат+».

Дадатковым вынікам бізнес-місіі сталі перагаворы па пастаўках беларускіх піламатэрыялаў у Астраханскую вобласць.

Акрамя таго, па выніках перагавораў намесніка генеральнага дырэктара па ЗЭД Гродзенскага аддзялення БелГПП Канстанціна Кайкова з начальнікам аддзела развіцця турызму міністэрства эканамічнага развіцця Астраханскай вобласці Ірынай Цяркулавай дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў анлайн-фармаце прэзентацый турыстычных патэнцыялаў Гродзенскай і Астраханскай абласцей з удзелам бізнесу.

Таксама адбылася рабочая сустрэча Канстанціна Кайкова з прэзідэнтам Саюза «Астраханская гандлёва-прамысловая палата» Станіславам Сінчанкам, у ходзе якой абмеркаваны пытанні правядзення сумесных мерапрыемстваў знешнеэканамічнага характару.

Дадатковая інфармацыя аб бізнэс-місіі ў СМІ:

https://yandex.by/video/preview/14000061441521532117

https://mb30.ru/news/my-business/item/reversnaya-biznes-missiya-iz-respubliki-belarus-v-astrakhan-zavershilas-zaklyucheniem-eksportnykh-kontraktov

https://astravolga.ru/news/reversnaya-biznesmissiya-iz-respubliki-belarus-v-astrakhan-zavershilas-zaklyucheniem-eksportnykh-kon/

https://astrahan.bezformata.com/listnews/biznes-missiya-iz-respubliki-belarus/117767365/

https://ast-news.ru/node/belorusy-zaklyuchili-v-astrakhani-eksportnye-kontrakty/

https://www.astrobl.ru/news/reversnaya-biznes-missiya-iz-respubliki-belarus-v-astrahan-zavershilas-zaklyucheniem-eksportnyh-kontraktov

Фота
Наверх