Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Уганда ў Расійскай Федэрацыі Мазэсам Каваалука Кізізэ, які наведаў Беларускую гандлёва-прамысловую палату напярэдадні ўручэння даверчых грамат Кіраўніку дзяржавы.
На сустрэчы разгледжаны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння БелГПП і Пасольства Уганды, у тым ліку магчымасці аказання Пасольствам садзейнічання ва ўстанаўленні кантактаў з бізнес-асацыяцыямі Уганды ў мэтах ажыццяўлення інфармацыйнага абмену, прасоўвання кантактаў дзелавых колаў дзвюх краін, сумеснай арганізацыі дзелавых візітаў, семінараў і форумаў, арганізацыі ўдзелу прадстаўнікоў бізнесу ў выставачна-кірмашовых мерапрыемствах.
Старшыня БелГПП запрасіў прадстаўнікоў Пасольства прыняць удзел у мерапрыемствах, якія штогод арганізуюцца БелГПП для дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, у прыватнасці – Дні гандлёвага саветніка, які ў гэтым годзе пройдзе ў Віцебскай вобласці.