
У Мінскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пад эгідай Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь прайшла сустрэча генеральнага дырэктара Мінскага аддзялення БелГПП Сяргея Набешкі і намесніка генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях Мінскага аддзялення БелГПП Ірыны Івановай з прадстаўнікамі міністэрства прамысловасці, шахт і гандлю Ірана і іранскіх бізнес-колаў.
Бакі абмеркавалі пытанні арганізацыі ўзаемавыгадных двухбаковых дзелавых візітаў, а таксама перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва па лініі бізнесу.
Асобна была разгледжана тэма дзелавога візіту беларускай дэлегацыі ў Тэгеран, што мае адбыцца з 22 па 27 лютага 2025 года. Візіт прымеркаваны да міжнароднай выстаўкі «Eurasia Expo 2025».
Для даведкі. Выстаўка «Eurasia Expo 2025» пройдзе ў Тэгеране з 24 па 27 лютага 2025 года. Асноўныя экспаненты – кампаніі і арганізацыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Чакаецца ўдзел больш як 10 тыс. наведвальнікаў з 40 краін, у тым ліку Кітая, Інданезіі, Карэі, Індыі, Егіпта, Сербіі і некаторых краін Лацінскай Амерыкі. Асноўныя сектары – сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць, машынабудаванне, будаўніцтва, нафтагазавая галіна, медыцынскае абсталяванне, фармацэўтыка і інш.
Дзелавы візіт у Тэгеран арганізуецца Мінскім аддзяленнем БелГПП пры садзеянні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. Падчас візіту запланавана насычаная дзелавая праграма, якая дасць беларускім удзельнікам магчымасць наладзіць прамыя кантакты і правесці B2B-перагаворы з кіраўнікамі і прадстаўнікамі іранскіх кампаній з мэтай развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-заяўку.