
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча начальніка дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці Аляксандра Галаварова з саветнікам палітычнага аддзела Пасольства Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь Доу Вермаакам.
Бакі абмеркавалі перспектывы пашырэння ўзаемадзеяння бізнесу Беларусі і ПАР у аграпрамысловым сектары, у галіне інфармацыйных тэхналогій, магчымасці прамысловай кааперацыі – лакалізацыі ў ПАР вытворчасцей беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. Г-н Вермаак запрасіў БелГПП і беларускі бізнес узяць удзел у значных міжнародных мерапрыемствах у Расіі, у тым ліку эканамічным форуме і саміце Расія - Афрыка, а таксама ў Тыдні бізнесу ў рамках саміту БРІКС, які пройдзе ў ПАР.
Акрамя таго, разгледжаны магчымасці ўзаемадзеяння БелГПП і Пасольства ПАР па арганізацыі іншых мерапрыемстваў з удзелам дзелавых колаў дзвюх краін.